tvar

Сьціпласьць мяне ўпрыгожвае

Надзея нацыі
tvar
[info]lipa7
Старшыня "Моладзі БНФ" каментуе магчымае выключэньне з партыі:

"Падставы, каб нас выключыць, знайшлі б – я скраў кампутар, Франак абвінаваціў публічна, што яны кадэбэшнікі, Койпіш – з кімсьці біўся. Партыя БНФ пад гэтым кіраўніцтвам адразу пасля з’езда, калі абралі гэтая кіраўніцтва, ужо ўключылася і стала часткай Руху „За свабоду”, яна заўсёды прымала рашэнні тыя, якія выгодныя Руху „За свабоду”.

Я так і бачу, як на офісе Руху кожная раніца пачынаецца з планёркі, на якой Аляксандр Мілінкевіч абмяркоўвае з паплечнікамі ўсіх палымяных патрыётаў і тру-змагароў у шэрагах Моладзі БНФ, і вырашае, ад каго пазбавіцца.

Пытаньне: я ня так ужо і малада, але хачу ўступіць у Моладзь БНФ. Наколькі сур'ёзнай перашкодай стане тое, што ў мяне няма псіхічных захворваньняў?

Каляпалітычнае. Каб тры разы не ўставаць.
tvar
[info]lipa7
1. Міхалевіч прадставіў лагатып сваёй кампаніі. Грунтуючыся на факце, што лагатып быў распрацаваны маскоўскай фірмай, каментатары зрабілі выснову, што Міхалевіч - стаўленнік Крамля. Страшна падумаць, што будзе, калі выбарцы даведаюцца, што ў кандыдата, напрыклад, нямецкая машына, італійская лядоўня і французскія гарнітуры.

2. А памятаеце скандал наконт падвышэньня аплаты за арэнду сядзібы БНФ? Неяк сьціхла ўсё. БНФ з памяшканьня не выгналі і незразумела: ці партыя дамаглася зьніжэньня аплаты, ці новы старшыня прадаў калекцыю гальштукаў і аўтограф Буша-малодшага і з атрыманых грошай аплочвае арэнду. Падзяліцеся інсайдэрскай інфой, калі ёсьць у каго.

3. Натыкнулася на фотаздымак, які выдатна ілюструе неяк падслуханы мною дыялог:
- А чаму на АГПэшным сьцягу конь такі замучаны?
- З Лябедзькі малявалі.

  • 7
  • Leave a comment
  • Add to Memories

Прыйшла бяда, адкуль не чакалі
tvar
[info]lipa7
Я такі пераадолела сябе і прачытала "Лізу". Нахабнасьці, каб судзіць аб літаратурных (?) здольнасьцях (?) Франака Вячоркі ў мяне не стае, таму толькі цытаты:

Яна прайшла міма, пакінуўшы шлейф водару салодкай парфумы. (Дарагі мой чалавек! "Шлейф водару парфумы", а тым больш "салодкай" пакідаюць за сабой танныя б... Калі Вы не шукаеце сэксу на адну ноч, не падыходзьце да такіх дзяўчын.)

І што такая пекная дзяўчына робіць у апазыцыі?
(пасьля гэта фразы (геніяльнай, я лічу) Франак, як у свой час Арцюр Рэмбо, можа кідаць літаратуру назаўсёды. Свой унёсак ён зрабіў. Дзевачкі з "Моладзі БНФ" вы пасьля гэтага з Франакам размаўляеце ўвогуле?)

Правільныя рысы твару, выцягнуты нос, выпуклыя ружовыя вусны і румяныя шчокі. Яна была без касмэтыкі!

Беларуская мова з вуснаў Лізы гучала вельмі сэксуальна.

А ў Лізе я бачыў беларускую Жанну Д’Арк, гатовую ахвяраваць жыцьцём дзеля Беларусі.

Я чытала беларускую літаратуру – Коласа, Купалу, Арсеньневу, Геніюш. Зь іх твораў я чэрпала натхненьне і любоў да беларускай мовы і культуры. Я была закаханая ў Алеся Загорскага і Андрэя Лабановіча, уяўляеш?

Я хутка з усімі пасябраваў і мне давяралі новую і новую працу. Усё цалкам дабраахвотна, ніхто не атрымоўваў ні капейкі.
(І нават калі б апавяданьне было ананімным, пасьля гэтага сказу першае ж падозраньне ўпала б на Франака Вячорку.)

У блогу Франак загадкава адмоўчваецца ў адказ на пытаньне ці чакаць працягу. Канешне, ўсе мы хочам, каб малады чалавек кінуў палітыку, але ці хочам мы гэтага такім коштам? Другую Асю Паплаўскую шматпакутная беларуская літаратура не вытрымае.

I'm so happy I can't stop crying
tvar
[info]lipa7
О чорт. Гэта так кранальна, так кранальна.
Рэдакцыя "34" публікуе тэкст, у якім не адным і не двума добрымі словамі ўзгадвае "Студэнцкую думку".
Мабыць, рэдакцыя ўпэўненая, што ў краіне ніхто і не здагадваецца, што "34" і "Студумка" - гэта адна і тая ж творчая суполка.
Так цікава назіраць за тым, як героі нашай маладосьці цяпер ператвараюцца ў тых, з кім так шчыра змагаліся калісьці.

пазітыўненька
tvar
[info]lipa7


Мая назва малюнка - "Не стаўце на Беларусі крыж!"


самый лучшый паліцік
p.s.
[info]lipa7
параўнаўшы новы дызайн сайта Міхалевіча са старым, я пачала адчуваць тонкую мяжу паміж "уёбищно" і "проста хуйова".

(no subject)
vusny
[info]lipa7
Госпадзі, як жа мяне ўзбуджаюць разумныя мужчыны!

(no subject)
p.s.
[info]lipa7
Калі дзякуючы нейкай дурацкай выпадковасьці я займу Самую Кіруючую Пасаду ў нашай краіне, першае, што я зраблю, - забараню дзеячам адраджэньня ўжываць наступныя словы і выразы, калі яны размаўляюць не паміж сабой:
- дзеячы адраджэньня
- ганьба
- чарговая маральная перамога
- сябры
- краіна ў небясьпецы
- мы мусім змагацца
- рэжым
- крывавая маскоўская гэбня
- псэўдаапазіцыя
- падняцца з кален
- колькі можна трываць

Што забыла?

(no subject)
tvar
[info]lipa7
Дрэнныя дзяўчынкі заўсёды носяць добрую бялізну.

Пра камьюніці
tvar
[info]lipa7
1) Адфрэндзіла [info]by_politics Апошнім часам там суцэльны трэш без намёка на аналітыку. Усё сапраўды цікавае на палітычныя тэмы пішацца ў асабістых блогах. [info]czalex, [info]kavalczuk, [info]nescerka, [info]feduta, [info]pessimist2006, каго яшчэ параіце?
2) Задумалася наконт камьюніці [info]michalevich2011: ідэя харошая, увасабленьне гаўнянае. Спадар мадэратар на другі дзень існаваньня суполкі паслаў мяне на хуй за лагічнае пытаньне. Можа, я занадта мніцельная, але штосьці мне здаецца, будзе ён там наводзіць дыктатарскія парадкі. Гэта раз. Як і большасьць суполак, створана проста “каб была”. То бок, ніхто, уключна з самім стваральнікам, ня ведае, што ў гэтым камьюніці посьціць. Гэта два. (Хаця спадару Катэхізісу за лозунг "Есьць толька Міх между прошлым і будушчым. Есьць толька Міх. За яго й дзяржысь" – глыбокі рэспект). Ну і трэцяе. Па маіх глыбокіх перакананьнях “Mikhalevich for president” – гэта лухта. “Mikhalevich for prime minister” – вось гэта іншая тэма.

Усім дзякуй. Усе вольныя.

You are viewing [info]lipa7's journal